У Мінскай вобласці актыўна працягваецца работа па падрыхтоўцы аб’ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі да ацяпляльнага сезона. Па стане на бягучы момант узровень гатоўнасці жыллёвага фонду рэгіёна складае 90%, паведамілі ў прэс-службе ЖКГ Міншчыны.

Жыллёвы фонд
У рамках планавых мерапрыемстваў падрыхтавана 7 672 жылыя дамы, што складае 87% ад агульнага аб’ёму. Праведзены прафрамонт сістэм ацяплення ў 5 769 дамах (90%), апрасоўка сістэм ацяплення — у 5 761 доме (90%), цеплавых пунктаў і вузлоў — 4 246 адзінак (91%)
Асаблівая ўвага аддадзена рамонту стыкаў панэльных канструкцый - выканана 16,18 тыс. пагонных метраў (99%), а таксама рамонту дахаў — 70,66 тыс. кв. метраў (79%).
Аб’екты водазабеспячэння
Водаправодныя сеткі і вадаводы перакладаюцца ў адпаведнасці з графікам - ужо выканана 43,55 км (83%). Прафілактычнае абслугоўванне праведзена на 681 воданапорнай вежы, што складае 79% ад запланаванага аб’ёму.