Top.Mail.Ru
217

На Мінскім аўтамабільным заводзе разгледзяць удзел у некалькіх камерцыйных праектах з патэнцыяльнымі партнёрамі з Казахстана

Пра гэта паведамілі на прадпрыемстве па выніках удзелу прадпрыемства ў міжнароднай транспартнай выстаўцы ў Астане.


— МАЗ сумесна з афіцыйным дыстрыб’ютарам «Гандлёвы дом «МАЗ-Казахстан» і дылерам «МАЗ цэнтр Казахстан» удзельнічалі ў XXІ Міжнароднай выстаўцы Kaztraffіc у Астане, прысвечанай транспартнай інфраструктуры і дарожнаму будаўніцтву, — паведамілі ў прэс-службе аўтамабільнага флагмана. — У ходзе работы экспазіцыі быў праведзены шэраг сустрэч і перагавораў з удзелам прадстаўнікоў Казахстанскай дзелавой супольнасці, дасягнуты дамоўленасці аб прапрацоўцы шэрагу камерцыйных праектаў.

З экспазіцыяй тэхнікі МАЗ таксама азнаёміўся Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Аляксей Багданаў, дадалі на заводзе.

XXІ Міжнародная выстаўка Kaztraffіc-2025 праходзіла з 19 да 21 лістапада ў Міжнародным выставачным цэнтры EXPO ў Астане пры падтрымцы Міністэрства транспарту Рэспублікі Казахстан. Гэта адна з найбуйнейшых і найбольш аўтарытэтных галіновых падзей, прысвечаных развіццю дарожнага будаўніцтва і інфраструктуры. Сёлета ў выстаўцы ўдзельнічала больш за 300 кампаній.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю