Top.Mail.Ru

На мінулым тыдні сенатары актыўна працавалі ў рэгіёнах

Член Савета Рэспублікі, галоўны ўрач Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы Аляксандр Карпіцкі правёў асабісты прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію ў Хаціслаўскім сельскім Савеце Маларыцкага раёна. Ад мясцовых жыхароў паступілі пытанні, якія датычацца выкарыстання чэкаў «Жыллё», даплаты да пенсіі ўдзельнікам ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС, а таксама арганізацыі медыцынскай дапамогі жыхарам раёна.


У актавай зале СУП «Хаціслаўскі» адбылася сустрэча парламентарыя з жыхарамі сельсавета. Аляксандр Карпіцкі расказаў прысутным аб поспехах, якія дасягнуты ў развіцці аховы здароўя Брэсцкай вобласці, адказаў на пытанні, што хвалююць вяскоўцаў.

Член Савета Рэспублікі, начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мялешкін правёў сустрэчу з працоўным калектывам прадпрыемства «БелФудпрадакшн» у Віцебскім раёне.

Кампанія «БелФудпрадакшн» — малады і актыўны ігрок на рынку харчовых прадуктаў для дзяцей. Менавіта таму Сяргей Мялешкін пачаў сустрэчу з асвятлення эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў Беларусі і ў блізкім замежжы. Ён адзначыў, што дружалюбная Беларусь заўсёды гатова да партнёрскіх адносін з усімі краінамі свету.

«Прадукты беларускай вытворчасці славяцца сваёй якасцю далёка за межамі краін блізкага замежжа. Якасць прадукцыі пацверджана часам, а дзелавая рэпутацыя Беларусі і яе прадпрыемстваў ужо стала нашай візітнай карткай», — падкрэсліў Сяргей Мялешкін.

У пяцігодку якасці парламентарый спыніўся на адказнасці пры выкананні сваіх службовых абавязкаў, бо ацэнка ўсяго калектыву залежыць ад якасці выкананых работ кожным з яго ўдзельнікаў.

Член Савета Рэспублікі, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа» Ала Смаляк працавала ў Брагінскім раёне. У Брагіне яна правяла асабісты прыём грамадзян, а таксама вывучыла асартымент і цэнавы дыяпазон на тавары ў гандлёвым аб’екце «Родны кут». У цэнтры ўвагі парламентарыя ў тым ліку наяўнасць агародніны, яблыкаў перш за ўсё айчыннай вытворчасці, а таксама якасць рэалізаванай прадукцыі.
Ала Смаляк пабывала ў ААТ «Брагінка». Сенатар на ферме гаспадаркі азнаёмілася з умовамі працы, бытавымі ўмовамі, павіншавала працаўніц сельгаспрадпрыемства са святам 8 Сакавіка, падзякаваўшы ім за няпростую, але такую важную ў справе забеспячэння харчовай бяспекі працу.

Паводле прэс-службы Савета Рэспублікі

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю