У вучэбна-вытворчай майстэрні, якую адкрыюць на Мінскім трактарным заводзе ў верасні, навучэнцы замацуюць тэарэтычныя веды і атрымаюць практычныя навыкі, паведамляе прэс-цэнтр МТЗ.
На прадпрыемстве ўдакладнілі, што падрыхтоўкай будучых спецыялістаў зоймуцца работнікі механічнага цэха № 5 і корпуса зборкі трактароў. Навучаць будуць па чатырох спецыяльнасцях:
-
аператар станкоў з лічбавым праграмным кіраваннем,
-
наладчык станкоў і маніпулятараў з праграмным кіраваннем,
-
кантралёр станочных і слясарных работ,
-
слесар механазборачных работ.
Навучацца ў гэтай майстэрні будуць навучэнцы Мінскага дзяржаўнага каледжа тэхналогій машынабудавання, філіяла «каледж сучасных тэхналогій у машынабудаванні і аўтасэрвісе» установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытута прафесійнай адукацыі», а таксама Мінскага гарадскога машынабудаўнічага каледжа.