Top.Mail.Ru

На Нацыянальным геапартале з’явяцца даныя аб аэрадромах і вертадромах дзяржавіяцыі

На Нацыянальным геапартале з’явяцца даныя аб аэрадромах і вертадромах дзяржавіяцыі, паведамляе БелТА.


Аператар Нацыянальнага геапартала і Упраўленне Узброеных Сіл Беларусі па рэгуляванні дзейнасці дзяржаўнай авіяцыі заключылі пагадненне аб узаемадзеянні ў сферы прадастаўлення прасторавых даных. На геапартале будуць апублікаваны звесткі аб зарэгістраваных аэрадромах (вертадромах) дзяржавіяцыі, а таксама даныя, якія іх характарызуюць, з Дзяржаўнага рэестра аэрадромаў (вертадромаў). Гэта інфармацыя ўвойдзе ў абавязковы набор прасторавых даных «Транспартныя сеткі і аб’екты транспартнай інфраструктуры».

Новыя даныя дапоўняць прадстаўленую ўжо на геапартале інфармацыю аб транспартнай інфраструктуры і дадуць магчымасць разглядаць аб’екты дзяржаўнай авіяцыі ў адзіным прасторавым асяроддзі разам з іншымі данымі аб тэрыторыі Беларусі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю