На некаторых участках дарог Брэста ўвялі часовую забарону на рух транспарту. Гэта прадугледжана рашэннем Брэсцкага гарвыканкама ад 28 ліпеня 2025 года № 1234, якое афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.

У сувязі з пагрозай бяспекі дарожнага руху, уключаючы жыццё і (або) здароўе грамадзян, уводзіцца часовая забарона руху транспартных сродкаў і самаходных машын.
Так, па вуліцы Карвата паміж дамамі № 3 і № 5 рух абмежаваны з 8:00 30 ліпеня 2025 года да 17:00 1 жніўня 2025 года. Акрамя таго, абмежаванне ўстаноўлена і па дублёру праспекта Машэрава на ўчастку ад дома № 21 да дома № 39 з 8:00 30 ліпеня 2025 года да 17:00 31 жніўня 2025 года.
Рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.