Аб’яўлены конкурс.
Мяркуецца, што гэты аб’ект «сродкамі манументальнага мастацтва дазволіць адлюстраваць гісторыю горада Мінска з ХII стагоддзя па сучасны час з аб’ёмнай і рэльефнай выявай знакавых падзей, гістарычных асоб».
Для ўдзелу ў ім запрашаюцца аўтары ці аўтарскія калектывы, якія складаюцца са скульптараў, архітэктараў, мастакоў, спецыялістаў па старажытнабеларускай архітэктуры.
- Заяўкі прымаюцца да 21 мая 2025 года ўключна, конкурсныя матэрыялы — не пазней за 6 чэрвеня. Журы выбера пераможцу на закрытым пасяджэнні не пазней за 13 чэрвеня.
Заказчыкам скульптуры будзе КУП «Мінская спадчына». Грошы на яе стварэнне выдзеляць з бюджэту Мінска.