Top.Mail.Ru

На «паўночным полюсе Кітая» зафіксаваны самы халодны дзень з пачатку гэтай восені

У Махэ тэмпература апусцілася да мінус 22,6 градуса.


Пад уздзеяннем халоднага цыклону ў самым паўночным кітайскім горадзе Махэ слупок тэрмометра апусціўся да адзнакі мінус 22,6 градуса, што стала самым халодным днём з пачатку гэтай восені, перадае «Сіньхуа».

Горад Махэ, які адміністрацыйна падпарадкоўваецца раёну Вялікі Хінган правінцыі Хэйлунцзян, знаходзіцца на самай паўночнай ускраіне кітайскай тэрыторыі, дзякуючы чаму ў народзе яго празвалі «паўночны полюс Кітая». Яго таксама ахрысцілі «горадам Паўночнага ззяння», паколькі гэта адзінае месца на тэрыторыі Паднябеснай, дзе можна назіраць падобную з’яву. Сярэднегадавая тэмпература паветра тут складае мінус 3,5 градуса, а ўзімку слупок тэрмометра можа апускацца да адзнакі мінус 53 градусы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю