Top.Mail.Ru
189

На палігоне Лосвіда праводзіцца спецыяльнае вучэнне «Эшалон-2025»

На палігоне Лосвіда праводзіцца спецыяльнае вучэнне з сіламі і сродкамі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння «Эшалон-2025», паведамілі БелТА ў Міністэрстве абароны Беларусі.



Падраздзяленні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння разгарнуліся ў палявых умовах і праводзяць практычную адпрацоўку дзеянняў. Асаблівая ўвага нададзена вядзенню тэхнічнай разведкі, арганізацыі эвакуацыі і рамонту пашкоджанай тэхнікі ва ўмовах пагрозы ўздзеяння БПЛА праціўніка. На вучэнні адпрацоўваюцца пытанні вытворчай дзейнасці на зборным пункце пашкоджаных машын, дзе арганізаваны бягучы рамонт узбраення і ваеннай тэхнікі. 

У адным з раёнаў падраздзялення тылавога забеспячэння адпрацавалі задачы па дастаўцы боепрыпасаў і іншых матэрыяльных сродкаў у інтарэсах КСАР АДКБ.

Для абароны транспартных сродкаў ад нападаў дронаў на адкрытых шляхах падвозу матэрыяльных сродкаў арганізаваны калідор, абсталяваны сеткай, а таксама пункты паветранага назірання.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю