Top.Mail.Ru
274

На памочнікаў Прэзідэнта ў Беларусі ўскладзены дадатковыя абавязкі

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 14 жніўня падпісаў Указ № 303 "Аб Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



Дакумент накіраваны на ўдасканаленне дзейнасці як памочнікаў Прэзідэнта — інспектараў па абласцях і горадзе Мінску, так і Адміністрацыі Прэзідэнта ў цэлым.

У прыватнасці, на памочнікаў кіраўніка дзяржавы ў рэгіёнах дадаткова ўскладзены абавязкі праводзіць не радзей як адзін раз на месяц асабісты прыём грамадзян, вывучаць з выездам на месца прынятыя меры рэагавання на негатыўныя аспекты, аб якіх паведамлялася ў СМІ і зваротах насельніцтва. Яны павінны будуць таксама ажыццяўляць апераджальны кантроль за выкананнем даручэнняў Прэзідэнта.

У сувязі з неабходнасцю ўнясення мноства тэхнічных карэкціровак і ў мэтах забеспячэння даступнасці ўспрымання ўказ выкладзены ў новай рэдакцыі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю