Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Сяргей Рачкоў, Алег Гайдукевіч і Жанна Чарняўская прынялі ўдзел у пасяджэнні Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па міжнародных справах, міграцыйнай палітыцы і сувязях з суайчыннікамі, якое адбылося ў Маскве.
Пасяджэнне праходзіла пад старшынствам Старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Сяргея Рачкова. Парламентарыі разгледзелі ход рэалізацыі Канцэпцыі міграцыйнай палітыкі Саюзнай дзяржавы, абмеркавалі планы ўдзелу ў міжнародных мерапрыемствах у першым квартале 2026 года, прапановы ў канцэпцыю правядзення Міжнароднага форуму Саюзнай дзяржавы «Вялікая спадчына — агульная будучыня», а таксама далі ацэнку бягучым міжнародным мерапрыемствам у кантэксце інтарэсаў Саюзнай дзяржавы.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы, міністэрстваў унутраных спраў і міністэрстваў замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
Паводле прэс-службы Палаты прадстаўнікоў.