Top.Mail.Ru

На партале «Е-Паслуга» даступныя новыя электронныя паслугі НЦІУ

Новыя электронныя паслугі дзяржаўнай установы «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці» (НЦІУ) прадстаўлены на адзіным партале электронных паслуг «Е-Паслуга», паведамілі БелТА ў Нацыянальным цэнтры электронных паслуг.


Даступныя для заказу электронныя паслугі 3.95.02 «Падача еўразійскай заяўкі на выдачу патэнта на вынаходства» і 3.95.03 «Падача еўразійскай заяўкі на выдачу патэнта на прамысловы ўзор».

Спажыўцамі электронных паслуг з’яўляюцца фізічныя і юрыдычныя асобы. Электронныя паслугі прадастаўляюцца са строгай аўтэнтыфікацыяй з дапамогай АС ІФЮА (з выкарыстаннем дзеючага асабістага ключа, САК якога выдадзены РСЦ ДзяржСКАК, біяметрычных дакументаў, якія сведчаць асобу, а таксама іншых спосабаў строгай аўтэнтыфікацыі, даступных у АС ІФЮА).

У выніку аказання электронных паслуг спажывец атрымлівае ў асабісты электронны кабінет паведамленне аб перасылцы еўразійскай заяўкі ў Еўразійскае патэнтнае ведамства або паведамленне аб спыненні разгляду НЦІУ еўразійскай заяўкі ў сувязі з яе адкліканнем спажыўцом.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю