Аб гэтым паведамляе прэс-служба Мінскага аблвыканкама.
Так, колькасць вакансій на пачатак 2026 года ў параўнанні з мінулым у Мінскай вобласці вырасла. Рабочыя прафесія займаюць 71,8 % усіх вакансій. Самыя запатрабаваныя: вадзіцелі, грузчыкі, прадаўцы, трактарысты, электраманцёры.
Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка адзначыў, што ў кадравай рабоце няма ўніверсальнага рэцэпту, які выкарыстоўваецца адносна ўсіх. «Кожны чалавек — асоба, — падкрэсліў кіраўнік цэнтральнага рэгіёна. — Мы павінны індывідуальна падыходзіць да кожнай сітуацыі, займацца настаўніцтвам, дапамагаць у розных сітуацыях спецыялістам».
Увогуле, у Мінскай вобласці назіраецца станоўчая дынаміка занятасці — агульная колькасць занятых павялічылася на 6 тысяч чалавек.
Пасяўная актыўна ідзе
Сельскагаспадарчыя арганізацыі забяспечаны насеннем пад поўную патрэбнасць. Агульная плошча сяўбы яравых культур запланавана на ўзроўні 488,2 тысячы гектараў.
Асноўныя культуры размеркаваны наступным чынам:
- Кукуруза на корм — 208,5 тысячы гектараў (самая вялікая плошча);
- Яравыя збожжавыя і зернебабовыя — 161,9 тысячы гектараў;
- Аднагадовыя травы — 55,5 тысячы гектараў;
- Цукровыя буракі — 38,5 тысячы гектараў;
- Лён (даўгунец і кудраш) — 8,6 тысячы гектараў;
- Бульба і гародніна (у буйных гаспадарках) — 5,8 тысячы гектараў.
Яна ВАЛАСАЧ
Фота Ксеніі ЛІННІК