Top.Mail.Ru

На поўдні Францыі з-за моцных дажджоў пачаліся паводкі

На поўдні Францыі пасля моцных дажджоў, якія прайшлі ў панядзелак, пачаліся паводкі. Пра гэта паведамляе БелТА.


«У аўторак, 20 кастрычніка, сем дэпартаментаў знаходзяцца ў аранжавым узроўні небяспекі пасля панядзелка, які быў адзначаны моцнымі дажджамі, моцнымі штармамі і паводкамі», — гаворыцца ў матэрыяле.

Па даных метэаролагаў, у дэпартаменце Буш-дзю-Рон выпала амаль 190 мм ападкаў, што стала рэкордам для знакамітага курорта. У выніку паводак былі эвакуіраваны дзясяткі мясцовых жыхароў.

У горадзе Эг-Морт (дэпартамент Гар) таксама ўсяго за некалькі гадзін выпала двухмесячная колькасць ападкаў. У выніку вакол горада назіраецца шмат затопленых тэрыторый. 

З-за непагадзі ў некаторых дэпартаментах на поўдні краіны спыніўся рух трамваяў, фіксуюцца перабоі ў рабоце метрапалітэна.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю