Ранняй вясной вёска Юйлун, размешчаная ў аднайменным павеце горада Ліцзян (правінцыя Юньнань, Паўднёва-Заходні Кітай), патанае ў квеценні, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Ружовыя і белыя пялёсткі на галінах персікавых дрэў гарманічна ўпісваюцца ў мясцовы пейзаж: традыцыйныя дамы, сельскія палеткі і велічныя пікі заснежанай гары Юйлун складаюцца ў адзіную жывапісную карціну.
Гэтае відовішча прыцягвае мноства турыстаў і гараджан. Людзі прыязджаюць сюды, каб прагуляцца сярод квітнеючых дрэў, атрымаць асалоду ад вясновага паветра і захаваць на фота прыгажосць прыроды, якая абуджаецца.
У маляўнічай зоне Цынсюйшань у горадзе Наннін (Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён, Паўднёвы Кітай) таксама перыяд масавага цвіцення персікавых дрэў. Галіны абсыпаны ружовымі кветкамі — гэты зачаравальны пейзаж прыцягвае шмат турыстаў і мясцовых жыхароў. Госці парка любуюцца прыгажосцю прыроды і робяць яркія вясновыя фатаграфіі на памяць.