Top.Mail.Ru

На поўначы Кітая выпрабавалі вышынны парашутны ветрагенератар

На выпрабавальным палігоне ў хашуне Алашань-Цзоцы (аўтаномны раён Унутраная Манголія, Паўночны Кітай) прайшлі паспяховыя выпрабаванні ключавога абсталявання ў рамках нацыянальнага навукова-даследчага праекта — вышыннага парашута-ветрагенератара плошчай 5000 кв. метраў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Гэты апарат, які нагадвае вялікага паветранага змея, здольны захопліваць энергію ветру на вышыні звыш 300 метраў. З дапамогай троса ён прыводзіць у рух генератар, які размешчаны на зямлі. У ходзе выпрабаванняў былі паспяхова праведзены тэсты на раскрыццё і складанне як аднаго вялікага парашута плошчай 5000 кв. м, так і двух меншых — па 1200 кв. м кожны.

Вышынная ветраэнергетыка, якая ўяўляе адносна не засвоены сегмент у галіне аднаўляльных крыніц энергіі, мае шэраг пераваг: высокія хуткасці ветру, яго стабільны напрамак і вялікая шчыльнасць энергіі, што мае велізарны патэнцыял.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю