На праспекце Незалежнасці ў Мінску будзе часова абмежаваны рух транспарта. Пра гэта паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Работы па замене асфальтабетоннага пакрыцця будуць праводзіцца на праспекце Незалежнасці на ўчастку ад вуліцы Старынаўскай да пешаходнага пераходу паблізу будынка № 202 па праспекце Незалежнасці.
Работы без абмежавання руху пройдуць з 20:00 17 верасня да 18:00 19 верасня.
Рух усіх відаў транспартных сродкаў будзе абмежаваны з 19:00 19 верасня да 6:30 21 верасня.
Дзяржаўтаінспекцыя просіць удзельнікаў дарожнага руху ўлічваць дадзеную інфармацыю пры выбары маршруту.