Рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю да 22 см назіраецца на большасці рэк басейнаў Заходняй Дзвіны, Віліі, Прыпяці, Дняпры ў Оршы, Бярэзіне каля Барысава і Светлагорска.
На рэках Беларусі ў бліжэйшыя дні будуць назірацца ваганні ўзроўняў вады. Аб гэтым паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Паводле прагнозаў гідролагаў, у бліжэйшыя дні на рэках будуць назірацца ваганні ўзроўняў вады, тэмпература вады істотна не зменіцца.
На прытоку Бярэзіны рацэ Свіслач каля вёскі Церабуты ўзровень вады перавышае адзнаку выхаду вады на пойму. На Нёмане каля Гродна, Дняпры каля Магілёва, Сожы каля Крычава і Слаўгарада назіраюцца неспрыяльныя ўмовы для работы рачнога транспарту.
- Тэмпература вады ў рэках складае 12-23 градусы вышэй за нуль, у іншых вадаёмах — плюс 15-22.