Top.Mail.Ru
73

На рэках Беларусі пачынаецца спад узроўняў вады? Што прагназуюць гідролагі

Які гідралагічны прагноз сітуацыі на рэках Беларусі ў бліжэйшыя дні, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


«Па стане на 3 красавіка на большасці рэк назіраецца спад узроўняў вады і роўны іх ход. Рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-4 см за суткі адзначаецца на большым працягу Дняпра, у ніжнім цячэнні Сожа, некаторых іх прытоках і на асобных прытоках Заходняй Дзвіны, Заходняга Буга і Прыпяці», — адзначылі ў Белгідрамеце.


На большасці рэк басейнаў Дняпра, Сожа, Прыпяці і на асобных участках Бярэзіны вада знаходзіцца на пойме. На Нёмане ў Гародні ўзровень вады дасягнуў адзнакі, якая лімітуе суднаходства.

Паводле звестак МНС, у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці, Гомельскім і Добрушскім раёнах Гомельскай вобласці назіраюцца затапленні мастоў і ўчасткаў дарог.

Паводле прагнозаў гідролагаў, у найбліжэйшыя дні на рэках будуць адзначацца ваганні ўзроўняў вады, на Бярэзіне ўзровень вады апусціцца ніжэй за адзнаку выхаду вады на пойму.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю