Top.Mail.Ru

На рэспубліканскіх дарогах Беларусі з 26 мая пачалі дзейнічаць сезонныя абмежаванні

Нагрузка па сезоне

У краіне ўведзены часовыя абмежаванні нагрузак на восі транспартных сродкаў, самаходных машын пры праездзе па рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах агульнага карыстання з асфальтабетонным пакрыццём, паведамляе прэс-служба Міністэрства транспарту і камунікацый.

У ведамстве нагадалі, што абмежаванні будуць дзейнічаць да 31 жніўня ў дзённы час сутак з 11.00 да 20.00 пры тэмпературы паветра вышэй за 25 °С. Сезонныя абмежаванні ўводзяцца ў адпаведнасці з пастановай Мінтранса ад 26 красавіка 2025 года № 36 «Аб увядзенні ў 2025 годзе часовых абмежаванняў нагрузак на восі транспартных сродкаў, самаходных машын». Дакумент змяшчае пералік выключэнняў, на якія для ўстойлівага функцыянавання транспартнай галіны гэтыя абмежаванні не распаўсюджваюцца. Сярод іх — платныя дарогі агульнага карыстання (іх участкі). Таксама сярод выключэнняў шэраг транспартных сродкаў і самаходных машын, напрыклад тых, што ажыццяўляюць пасажырскія перавозкі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю