На «Беларуськаліі» загінуў рабочы. Пра гэта БелТА паведамілі на прадпрыемстве.
6 жніўня на рудніку чацвёртага рудаўпраўлення пры падключэнні электрычнага кабеля да скрабковага перагружальніка праходчага комплексу быў смяротна траўмаваны 29-гадовы дзяжурны электраслесар.
Камісія расследуе абставіны і прычыны няшчаснага выпадку.
Адміністрацыя «Беларуськалія» выказала глыбокія спачуванні родным і блізкім загінулага.