На пазачарговай сесіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў зацвердзілі на пасадзе старшыні аблвыканкама Паўла Муравейку, перадае БелТА.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой прадставіў актыву Віцебскай вобласці новага кіраўніка рэгіёна, якога сёння прызначыў на пасаду кіраўнік дзяржавы. «Гэта сістэмны чалавек, які валодае добрымі арганізатарскімі здольнасцямі, камунікабельны, рухавы, які валодае аўтарытэтам у нашай рэспубліцы», — адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.