Top.Mail.Ru
1012

На што накіруюць Br4,4 млрд — Мінфін аб планах па падтрымцы АПК на 2026 год

Як і ў якім аб’ёме будзе фінансавацца сельская гаспадарка ў 2026 годзе, паведамілі БелТА ў Міністэрстве фінансаў.



Днямі адбылося першае чытанне праекта галоўнага фінансавага дакумента краіны на 2026 год. Парламентарыі адрасавалі Мінфіну шэраг пытанняў, сярод якіх і бюджэтная падтрымка АПК.

Так, на падтрымку АПК у кансалідаваным бюджэце запланавана Br4,4 млрд. «Рэспубліканскі бюджэт — Br1,3 млрд, мясцовыя бюджэты — Br3,1 млрд, уключаючы Br1 млрд мэтавых сродкаў (субвенцый), якія перадаюцца з рэспубліканскага бюджэту», — растлумачылі ў ведамстве.

Сродкі будуць размеркаваны па розных кірунках. «На тэхнічнае перааснашчэнне і матэрыяльныя рэсурсы (ГЗМ, угнаенні, запчасткі) прадугледжана Br1,7 млрд, Br0,8 млрд — на падтрымку вытворцаў (надбаўкі за прадукцыю, патанненне крэдытаў), Br0,5 млрд — на меліярацыю і аднаўленне зямель. На іншыя выдаткі на развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці і перапрацоўкі запланавана Br1,4 млрд», — расказалі ў Міністэрстве фінансаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю