Top.Mail.Ru

На што выдаткоўваюць беларусы? Белстат вывучыў выдаткі хатніх гаспадарак

У II квартале 2026 года наяўныя рэсурсы адной беларускай хатняй гаспадаркі склалі ў сярэднім 3 152,2 BYN за месяц, паведамляе «Минск-Новости».


У гарадах і пасёлках гарадскога тыпу сума дасягнула 3 310,3 BYN у месяц, а ў сельскай мясцовасці — 2 639,5 BYN.

Грашовыя выдаткі ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі 3 072,6 BYN за месяц, з якіх 2 042,1 BYN (66,5 %) прыпалі на спажывецкія выдаткі.

Харчаванне засталося самым важкім артыкулам бюджэту — 37,5% ад усіх спажывецкіх выдаткаў. На нехарчовыя тавары (адзенне, абутак, бытавую хімію, тэхніку) сям’і прыйшлося 35,6 %, а замыкаюць тройку паслугі (ЖКГ, транспарт, сувязь, адукацыя, медыцына) — 24,6 %.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю