Дванаццаць успышак класа М і Х зафіксаваны на Сонцы 3 лютага. Пра гэта паведамляе БелТА.
Адзначаецца, што першая ўспышка адбылася праз некалькі хвілін пасля паўночы, а апошняя — каля 21:00 мск. Усяго было зафіксавана 11 успышак перадапошняга класа (М).
Наймацнейшай за дзень стала ўспышка Х1.5. «3 лютага ў 17:08 мск у рэнтгенаўскім дыяпазоне ў групе плям 4366 (N13E14) зарэгістраваная ўспышка Х1.5 працягласцю 28 хвілін», — удакладняецца ў паведамленні.
Усе ўспышкі адбыліся ў актыўнай вобласці 4366.