Top.Mail.Ru
222

На Сонцы адбылася магутная ўспышка

Самая моцная з 8 снежня ўспышка адбылася на Сонцы. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на лабараторыю сонечнай астраноміі Інстытута касмічных даследаванняў Расійскай акадэміі навук.

«На ўсходнім краі Сонца сёння раніцай зарэгістраваная буйная ўспышка ўзроўню М5.1. Магутнасць падзеі склала каля 50% ад парога вышэйшага бала Х. Максімум выпраменьвання зафіксаваны ў 4.50 па маскоўскім часе», — паведамілі ў лабараторыі.

Спецыялісты папярэдзілі, што пік чаканай актыўнасці можа прыпасці на навагоднія святы. А вось верагоднасць фарміравання магнітных бур і яркіх палярных ззянняў непасрэдна на Новы год лічыцца невысокай з-за значнага аддалення актыўных абласцей ад лініі Сонца — Зямля.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю