Top.Mail.Ru
68

На Сонцы адбылася ўспышка перадапошняга класа магутнасці

Успышка перадапошняга класа магутнасці зафіксавана на Сонца ўвечары 2 красавіка, паведамляе БелТА. 


«2 красавіка ў 21:15 у рэнтгенаўскім дыяпазоне ў групе плям 4404 (N12W18) зарэгістраваная ўспышка M3.5 працягласцю 69 хвілін», — гаворыцца ў паведамленні.

Сонечныя ўспышкі ў залежнасці ад магутнасці рэнтгенаўскага выпраменьвання дзеляцца на пяць класаў: A, B, C, M і X. Мінімальны клас A0.0 адпавядае магутнасці выпраменьвання на арбіце Зямлі ў 10 нВт на 1 кв. м. Пры пераходзе да наступнай літары магутнасць павялічваецца ў 10 разоў. Успышкі могуць суправаджацца выкідамі сонечнай плазмы, аблокі якой, дасягаючы Зямлі, могуць правакаваць магнітныя буры.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю