Top.Mail.Ru
257

На сонцы адбылася ўспышка самага высокага класа — Х

На сонцы адбылася ўспышка самага высокага класа, паведамляе ТАСС.



Успышка была зарэгістраваная 25 мая ў 4.52. Эксперты зафіксавалі яе працягласць, яна склала 17 хвілін.

Сонечныя ўспышкі ў залежнасці ад магутнасці рэнтгенаўскага выпраменьвання дзеляцца на пяць класаў: A, B, C, M і X. мінімальны клас A0.0 адпавядае магутнасці выпраменьвання на арбіце Зямлі ў 10 нанават на квадратны метр. Пры пераходзе да наступнай літары магутнасць павялічваецца ў 10 разоў. Ўспышкі, як правіла, суправаджаюцца выкідамі сонечнай плазмы, аблокі якой, дасягаючы Зямлі, могуць правакаваць магнітныя буры.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю