Top.Mail.Ru

На Сонцы ўпершыню за чатыры гады зніклі ўсе плямы

На Сонцы зніклі ўсе плямы, паведамляе ТАСС са спасылкай на Лабараторыю сонечнай астраноміі Інстытута касмічных даследаванняў РАН. Пра гэта паведаміла БелТА.


У цяперашні момант сонца выглядае як ідэальны дыск без якіх-небудзь асаблівасцяў, на ім няма ні адной цёмнай плямы. 

Навукоўцы растлумачылі, што сонечныя плямы з’яўляюцца неад’емнай часткай зоркі і абумоўліваюцца яе магнітным полем. У месцах найбольшай канцэнтрацыі магнітных патокаў утвараюцца цёмныя плямы, і іх поўнае знікненне здараецца толькі пры вельмі нізкай актыўнасці.

Апошні раз Сонца без плям можна было ўбачыць больш за чатыры гады таму.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю