Вучоныя зарэгістравалі самую магутную ў 2025 годзе ўспышку на Сонцы. Пра гэта паведамляе РИА Новости.
Кіраўнік лабараторыі сонечнай астраноміі ІКІ РАН Сяргей Багачоў паведаміў:
— На сонцы прама зараз другая ўспышка X-класа. Бал ўспышкі 2.7. Гэта самая буйная ўспышка гэтага года.
Таксама ён дадаў:
— Ад лініі Сонца — Зямля месца ўспышкі знаходзіцца прыкладна на 70 градусаў. Гэта лічыцца дастаткова бяспечным размяшчэннем, але ў выпадку буйнога выкіду масы планету можа закрануць — арыентыровачна ў пятніцу. Максімум выпраменьвання зарэгістраваны прыкладна ў 11:20 па Маскве.