У Мінску на станцыі метро «Кастрычніцкая» 14 верасня пачнецца паэтапны капітальны рамонт эскалатараў № 1, 2, 3, размешчаных з боку вестыбюля № 2. Пра гэта БелТА паведамілі ў Мінскім метрапалітэне.
На месцы работ будуць устаноўлены агароджы, засцерагальныя і ахоўныя прылады ў адпаведнасці з праектам вытворчасці работ і іншымі нарматыўнымі дакументамі.
У метрапалітэне дадалі, што капітальны рамонт не створыць нязручнасцей пасажырам. У штатным рэжыме будуць працаваць два эскалатары: на спуск і на ўздым.