Top.Mail.Ru

На сцэне Летняга амфітэатра прайшло ўрачыстае ўручэнне спецыяльных дыпломаў Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы

На сцэне Летняга амфітэатра ў межах гала-канцэрта «Юбілейны калейдаскоп Саюзнай дзяржавы» прайшло ўрачыстае ўручэнне спецыяльных дыпломаў Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы «За творчае ажыццяўленне ідэй сяброўства народаў Беларусі і Расіі». 


Першым у ліку ўзнагароджаных — Дзяржаўная ўстанова «Цэнтр культуры Віцебск» — за захаванне і папулярызацыю нацыянальнай культуры, уклад у развіццё міжнароднага гуманітарнага супрацоўніцтва, умацаванне сяброўства народаў Беларусі і Расіі, а таксама арганізацыю і правядзенне на высокім арганізацыйным і мастацкім узроўні Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

За актыўную грамадзянскую пазіцыю і асабісты ўклад у рэалізацыю ідэй сяброўства народаў Беларусі і Расіі і беларуска-расійскага адзінства спецыяльным дыпломам узнагароджаны народны артыст Беларусі Уладзімір Гасцюхін. 

Спецыяльны дыплом за актыўную грамадзянскую пазіцыю і асабісты ўклад у рэалізацыю ідэй беларуска-расійскага адзінства атрымала салістка дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Маладзёжны тэатр эстрады» Жанэт. 

Установа «Рэдакцыя абласной газеты «Віцебскія весці» ўзнагароджана за за значны ўклад у развіццё і ўмацаванне гуманітарных сувязяў паміж Беларуссю і Расіяй, а таксама за сістэмную працу па інфармацыйным асвятленні імпрэз фестывалю. 

Ад Расійскай Федэрацыі дыпламантамі спецыяльнага дыплома Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы сталі Антонава Эльза Юр’еўна — генеральны дырэктар АТ «РОСКИНО» — за ўнёсак у развіццё культурна-гуманітарных сувязяў Расіі і Беларусі, Кубышкін Аляксей Аляксандравіч — рэктар Петразаводскай дзяржаўнай кансерваторыі імя А.К.Глазунова — за ўнёсак у развіццё міжнароднага творчага супрацоўніцтва народаў Расіі і Беларусі ў галіне музычнага мастацтва, Чанцова Наталля Леанідаўна — генеральны дырэктар ФДБУК «Аб’яднаны мемарыяльны музей-запаведнік Ю.А.Гагарына» — за ўнёсак у развіццё культурна-гуманітарных сувязяў Расіі і Беларусі ў галіне музейнай справы, Карнееў Ігар Валер’евіч — дырэктар ФДБУК «Дзяржаўны Барадзінскі ваенна-гістарычны музей-запаведнік» — за ўнёсак у захаванне і развіццё культурных і гістарычных сувязяў Расіі і Беларусі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю