На Светлагорскім вадасховішчы знойдзена цела патанулага мужчыны, паведамляе БелТА.
Пасля 9 гадзін вечара 8 ліпеня ратавальнікам паступіла паведамленне аб выяўленні патанулага мужчыны ў вадасховішчы «Светлагорскае» каля пасёлка Сасновы Бор Светлагорскага раёна.
Работнікі МНС дасталі з вады цела грамадзяніна 1972 года нараджэння.
Прычыны і абставіны трагедыі высвятляюцца.