Top.Mail.Ru

На турэцкіх курортах турыстаў могуць аштрафаваць за выкарыстанне «пірацкага» таксі

Турыстаў турэцкіх курортаў папярэдзілі пра пагрозу штрафу ў памеры 3,8 тыс. лір за выкарыстанне нелегальнага таксі, перадае БелТА.



«Пірацкае» таксі ў Турцыі можна выклікаць праз мэсэнджары. Кошт паездкі ў такіх кіроўцаў, як правіла, менш, чым у афіцыйных перавозчыкаў. Прычым прадпрымальнікі не выплачваюць падаткі. Аднак у выпадку канфліктнай сітуацыі або ДТЗ закон будзе не на баку пасажыра. 

«Адказнасць пагражае не толькі кіроўцу „пірацкага“ таксі, але і пасажырам — кожнага аштрафуюць на 3,8 тыс. лір. Мы рэгулярна праводзім праверкі, дарожная паліцыя нярэдка штрафуе пасажыраў, прычым як мясцовых жыхароў, так і замежнікаў. Спроба зэканоміць на паездцы прывядзе да страт», — падкрэсліў Алі Аккая.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю