Top.Mail.Ru
136

На творчых жанчын могуць раўняцца мужчыны

Таленавітыя і адказныя

Як паспець усё і нават больш — ведаюць творчыя жанчыны. На іх усё, што традыцыйна адносіцца да жаночых спраў: дом, сям’я, дзеці, праца, на якую яны, як правіла, ходзяць і выконваюць там пэўныя абавязкі. Толькі яшчэ паспяваюць пісаць кнігі, музыку, ствараць карціны... Ці варта падзяляць творчасць на жаночую і мужчынскую? Пра гэта разважалі падчас прэс-канферэнцыі напярэдадні свята творчыя жанчыны Беларусі.

Тамара Бунта, член савета старэйшын Беларускага саюза жанчын, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік клуба творчых жанчын «Спадарыня» адзначае, што ў літаратуры назіраецца «амаладжэнне» пісьменнікаў, асабліва пісьменніц:

— Прыходзіць прыгожая, маладая, таленавітая змена. Яны ствараюць добрыя кнігі, нават атрымліваюць Нацыянальныя літаратурныя прэміі Беларусі — і апраўдваюць іх. Яскравы прыклад — Вольга Нікіценка, якая атрымала прэмію ў намінацыі «Дэбют». Цікава працуюць Алена Басікірская, Кацярына Роўда, Таццяна Купрыянец. Паліна Корнева — ўрач, але піша прозу. Ганна Чыж-Літаш, якая мае званне падпалкоўніка, піша для жанчын...

Пісьменніца падкрэслівае: мае права на існаванне жаночая проза, бо яна запатрабаваная і добра прадаецца. Пацвярджэнне таму — кнігі яшчэ адной лаўрэаткі Нацыянальнай літаратурнай прэміі Алесі Кузняцовай, якая з’яўляецца дырэктарам Арт-групы «Беларусы» і мамай трох сыноў. Прызнаецца, што водгукі на свае кнігі атрымлівае і ад мужчын — часам пішуць з пытаннямі ці ад імя жонак:

Яшчэ адна беларуская адметнасць: многа жанчын-кампазітараў. Саюз кампазітараў Беларусі ўзначальвае Алена Атрашкевіч. Яна цягне вялікую грамадскую нагрузку, акрамя таго, што вядомая сваімі творамі. Цікава працуе Аліна Безенсон. Галіна Гарэлава — гэта кампазітар, чые сачыненні гучаць па ўсім свеце, яна жывы класік беларускай музыкі, нядаўна адзначыла юбілей...

— Я б не стала падзяляць музыку на жаночую і мужчынскую, таму што творчасць шматгранная, усёабдымная, і ўсё залежыць ад уласных здольнасцяў аўтара, — падсумоўвае Вольга Брылон, музыказнаўца, член праўлення Саюза кампазітараў Беларусі. — Жанчыны са свету музыкі вельмі актыўныя і неабыякавыя, на іх могуць раўняцца мужчыны.

Ларыса ЦІМОШЫК

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю