Як паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, у гэты сезон прырода пераключылася на вясновы лад дакладна ў першыя дні сакавіка.
У пачатку тыдня вясна будзе яшчэ са снегам, а потым тэмпература днём — выключна плюсавая. У аўторак ноччу і раніцай надвор’е ў Беларусі ў асноўным прадоўжыць вызначаць няўстойлівая паветраная маса, днём адаб’ецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай месцамі, а па паўночным усходзе ў многіх раёнах краіны пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, па паўднёвым захадзе з дажджом. Удзень пераважна без ападкаў, месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. Ноччу і раніцай у многіх раёнах, днём месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 3 да плюс 3 °С, месцамі па краіне паветра будзе астуджвацца да 4–8 °С марозу. Максімальная тэмпература днём складзе ад 1 да 7 °С цяпла, па Брэсцкай вобласці да 10 °С з плюсам. Атмасферны ціск будзе слаба расці.
Змена надвор’я чакаецца 4–5 сакавіка, калі ў краіне будуць у асноўным гаспадарыць малаактыўныя франтальныя раздзелы, якія ссоўваюцца з паўночнага захаду Еўропы. Будзе воблачна з праясненнямі. У сераду месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходняй чвэрці ўмераны, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад нуля да мінус 6 °С, у заходніх і паўночна-заходніх раёнах Беларусі — нуль — плюс 2 °С. Максімальная тэмпература днём складзе ад плюс 2 °С па паўночным усходзе да плюс 12 °С па паўднёвым захадзе краіны.
У чацвер месцамі чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад нуля да мінус 5 °С, максімальная днём ад плюс 1 да плюс 8 °С, па захадзе Беларусі да плюс 10 °С.
Сяргей КУРКАЧ