З 12 кастрычніка 2026 года на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі можна аплаціць білеты на цягнікі з ненумараванымі месцамі з выкарыстаннем QR-кодаў. Новая тэхналогія даступная ў касавых вокнах першага паверха правага крыла сталічнага вакзала. Пакуль з дапамогай сэрвісу «КРОК» можна набыць праязныя дакументы на цягнікі гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа.