Top.Mail.Ru

На Воранаўшчыне пазнаюць свой край

Воранаўскі райвыканкам, Воранаўскі раённы Савет дэпутатаў працоўных пры падтрымцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 5 лістапада праводзяць навукова-практычную краязнаўчую канферэнцыю «Воранаўскія чытанні». У гарадскі пасёлак Воранава збяруцца настаўнікі, краязнаўцы, музейныя работнікі, пісьменнікі з Воранаўскага раёна, Гродна і Гродзенскай вобласці, з Мінска.



Тэматычныя абсягі для агучвання плёну навуковага, краязнаўчага пошуку вызначаны наступным чынам: «Воранаўшчына: фальклорная спадчына продкаў»; «Воранаўшчына — добразычлівая суседка» (пра ўзаемадзеянне з краем іншых раёнаў-суседзяў па розных напрамках дзейнасці);"Воранаўшчына — шлях да Вялікай Перамогі«; «Воранаўшчына: што сяльцо, то і слаўцо» (асаблівасці мясцовай гаворкі, паходжанні прозвішчаў, мянушак яе жыхароў); «Воранаўшчына запрашае ў падарожжа» (турыстычны патэнцыял края). 

«Воранаўскія чытанні» сталі для нас важнай традыцыяй, — дзеліцца сваімі меркаваннямі старшыня Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў Алена Янаўна Ганевіч. — Па іх выніках мы падрыхтуем зборнік матэрыялаў, дакладаў, выступленняў на канферэнцыі. Лічу, што такая праца з’яўляецца добрым укладам у рэгіёназнаўства, дазваляе развіваць патрыятычнае, гістарычнае выхаванне не толькі сярод школьнікаў, але і ўвогуле сярод жыхароў края. І таксама спрыяе новым уяўленням пра турыстычны патэнцыял Воранава і Воранаўскага раёна. 

Мікола Берлеж


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю