Top.Mail.Ru

На вучэнні «Захад-2025» адпрацоўваюць штурм аб’екта і ліквідацыю НС

У рамках сумеснага стратэгічнага вучэння узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад-2025» на палігоне МНС у Барысаўскім раёне праходзіць розыгрыш тактычных дзеянняў па пошуку, блакаванні і знішчэнні незаконнага ўзброенага фарміравання, паведамляе БелТА.



Спачатку ваеннаслужачым трэба будзе штурмаваць аб’ект ва ўрбанізаванай мясцовасці. Рабіць яны гэта будуць пад прыкрыццём беспілотнікаў. Перад гэтым ваеннаслужачыя пераадолелі водную перашкоду. 

MGUK0005_result.jpg

MGUK0004_result.jpg

Працягнецца розыгрыш адпрацоўкай сумесных дзеянняў ваеннаслужачых з падраздзяленнямі МНС. Удзельнікам трэба будзе ліквідаваць наступствы ўзгарання цыстэрны.

Як паведамлялася раней, сумеснае стратэгічнае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расіі «Захад-2025» пачалося 12 верасня і працягнецца да 16 верасня. Мэта вучэння — адпрацоўка сумесных дзеянняў беларускіх і расійскіх войскаў у рамках гарантавання ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы і гатоўнасці да адбіцця магчымай агрэсіі.

MGUK0018_result.jpg


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю