Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр для экстрэмальных відаў спорту плануецца ўзвесці на вул. Нарачанскай. Да рэалізацыі праекта хочуць прыступіць у агляднай будучыні. Пра гэта расказаў старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Віктар Гуцько, паведамляе «Минск-Новости».
— Цэнтр размесціцца на вул. Нарачанскай, на пляцоўцы насупраць манежа. Аб’ект уваходзіць у інвестыцыйную праграму сталіцы, у бліжэйшы час плануецца пачаць рэалізацыю, — удакладніў В. Гуцько.
Таксама ў планах уладкаваць у лесапарку «Мядзвежына» спартыўны комплекс па біятлоне і лыжных гонках.
— Сёння працуем над тым, каб акрамя трасы там з’явіліся стадыён, стрэльбішча, памяшканні для перапранання. Паспрабуем стварыць неабходныя ўмовы для камфортных трэніровак жыхароў горада, — дадаў В. Гуцько. — Цяпер праектная дакументацыя распрацоўваецца, заказчык вызначаны. Фінансаванне для распрацоўкі праектнай дакументацыі і рэалізацыі гэтага праекта прадугледжана ўжо ў бюджэце, таму сёлета пачнём рэалізацыю.