Пажылы мужчына трапіў пад колы легкавога аўтамабіля на вуліцы Рафіева раніцай 22 кастрычніка, паведамляе «Мінск-Навіны».
Паводле папярэдняй інфармацыі, 66-гадовы вадзіцель Lada паблізу дома № 29/2 не ўступіў дарогу 71-гадоваму мужчыну, які пераходзіў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.
Пацярпелага даставілі ў бальніцу для абследавання.