Ратавальнікі дапамаглі выбрацца з вентыляцыйнай шахты мужчыну на вул. Кіжаватава, паведамляе МНС.
Інцыдэнт здарыўся ўвечары 22 мая. Выклік паступіў ад жыхаркі дома па вышэйпаказанай вуліцы. Высветлілася, што ў вентшахце на ўзроўні другога паверха знаходзіцца чалавек і выбрацца самастойна не можа. Як ён там апынуўся, не ўдакладняецца.
Да месца выкліку аператыўна прыбылі падраздзяленні ведамства. З дапамогай выратавальнай трыножкі, альпінісцкага абсталявання і рыштунку работнікі МНС дасталі маладога мужчыну.