Top.Mail.Ru

На выбарах у Дзярждуму РФ перамагае «Адзіная Расія», яшчэ тры партыі гарантавана праходзяць у парламент

На мінулых выбарах у Дзярждуму РФ перамагае «Адзіная Расія», яшчэ тры партыі гарантавана праходзяць у парламент. Аб гэтым на брыфінгу па папярэдніх выніках галасавання паведаміла кіраўнік ЦВК Расіі Эла Памфілава, перадае БелТА.



Пасля апрацоўкі больш за 95% бюлетэняў па партыйных спісах перамагае «Адзіная Расія» з 57,83% галасоў. КПРФ атрымала 13,80%, ЛДПР — 8,99%, партыя «Новыя людзі» — 7,96%. На мяжы праходжання ў парламент — партыя «Справядлівая Расія», якая набірае 4,96%. «У яе ёсць вялікі шанц пераадолець 5-працэнтны бар’ер», — адзначыла Эла Памфілава. Гэтыя пяць партый мелі свае фракцыі ў складзе ранейшай Дзярждумы. Астатнія пяць партый, якія ўдзельнічалі ў цяперашніх выбарах, набралі менш як 2%.

У Расіі з 450 месцаў дэпутатаў палавіна выбіраецца па партыйных спісах, яшчэ 225 — у аднамандатных акругах. Партыям для ўваходжання ў Дзярждуму неабходна набраць не менш як 5% галасоў.

Паводле слоў Элы Памфілавай, на гэты момант з улікам аднамандатных акруг «Адзіная Расія» атрымлівае 355 месцаў у парламенце з 450. У КПРФ — 40 месцаў, ЛДПР — 25, партыі «Новыя людзі» — 20. «Справядлівая Расія» пакуль атрымала 4 месцы ў выніку перамогі ў аднамандатных акругах. Партыя «Радзіма» атрымала адно месца, у чатырох акругах перамаглі самавылучэнцы.

Эла Памфілава таксама звярнула ўвагу на высокую яўку выбаршчыкаў — 59,32%, што больш, чым у час папярэдніх парламенцкіх кампаній.

Канчатковыя вынікі выбараў ЦВК Расіі мае намер аб’явіць 25 верасня.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю