Top.Mail.Ru

На ядзерным аб’екце ЗША адбыўся радыяцыйны выкід

На ядзерным аб’екце Мінэнерга ЗША Саванна-Рывер (SRS) у штаце Паўднёвая Караліна ў выніку пажару ў адной з лабараторый адбыўся выкід радыеактыўных рэчываў.



Пажар адбыўся ў сераду ўвечары. «А 17.39 па мясцовым часе (а 00.39 29 кастрычніка па мінскім часе. — Заўв. БелТА) паступіла паведамленне аб пажары ў адным з памяшканняў лабараторыі Саванна-Рывер (SRS), пры гэтым здарыўся «нефільтраваны радыяцыйны выкід на ўзроўні зямлі», — гаворыцца ў паведамленні.

Пасля ўзгарання на тэрыторыі ядзернага комплексу быў абвешчаны рэжым НС. Паводле інфармацыі кіраўніцтва SRS, пажар удалося патушыць, а радыеактыўнага забруджвання за межамі ядзернага комплексу зафіксавана не было.

Спецыялісты ядзернага комплексу займаюцца работамі з плутоніем і трыціем, а таксама захоўваннем і ўтылізацыяй ядзерных матэрыялаў.

У раёне ядзернага комплексу на дадзены момант абмежаваны рух любога віду транспарту. Жыхарам бліжэйшых да комплексу раёнаў улады рэкамендавалі сачыць за інфармацыяй мясцовых СМІ.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю