На якіх рэках Беларусі знізіліся ўзроўні вады, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
На якіх рэках Беларусі знізіліся ўзроўні вады, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
«Па стане на 5 верасня на Дняпры, Бярэзіне, Сожы, Прыпяці, Віліі, а таксама большым працягу Заходняй Дзвіны і Нёмана назіраецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-13 см. Рост узроўняў вады адзначаецца толькі на Заходняй Дзвіне ля Полацка і Нёмане ля Гродна», — адзначылі ў Белгідрамеце.
На прытоку Нёмана — рацэ Рось каля вёскі Студзянец узровень вады дасягае адзнакі выхаду вады на пойму. На Заходняй Дзвіне ля Віцебска, Нёмане ля Гродна, Дняпры ля Магілёва, Жлобіна, Рэчыцы, гарадскога пасёлка Лоеў, Бярэзіне ля Бабруйска, Светлагорска, Сожы ля Крычава, Слаўгарада і Гомеля назіраюцца неспрыяльныя ўмовы для работы рачнога транспарту.
Тэмпература вады ў рэках складае 14-22 градусы, у іншых вадаёмах — плюс 19-22.
Па прагнозах гідролагаў, у бліжэйшыя дні на рэках будуць адзначацца ваганні узроўняў вады з тэндэнцыяй да паніжэння.