Top.Mail.Ru

На якіх рэках павысіліся ўзроўні вады, расказалі ў Белгідрамеце

На якіх рэках павысіліся ўзроўні вады, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


«Мінулыя дажджы абумовілі цяпер павышэнне ўзроўняў вады на большасці рэк басейнаў Заходняй Дзвіны, Нёмана, Віліі, Бярэзіны і Прыпяці, а таксама на прытоках Дняпра і Сожа, інтэнсіўнасць росту складае 1-36 см за суткі. Спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-5 см адзначаецца на Дняпры і Сожы. На прытоку Бярэзіны рацэ Сушанка каля вёскі Суша і прытоку Прыпяці рацэ Случ каля вёскі Кляпчаны ўзроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму. На Нёмане каля Гродна, Дняпры каля Магілёва, Сожы каля Крычава, Слаўгарада і Гомеля ўзроўні вады знаходзяцца ніжэй за адзнакі, якія лімітуюць суднаходства», — расказалі ў Белгідрамеце.

Тэмпература вады ў рэках складае ад 14 да 22 градусаў, у іншых вадаёмах — ад 17 да 20 градусаў.

Па прагнозах гідролагаў, да канца бягучага тыдня павышэнне ўзроўняў вады на большасці рэк захаваецца ў сувязі з прагназаванымі, месцамі моцнымі, ападкамі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю