Начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў расказаў, на якія спецыяльнасці набіраюць больш за ўсё мэтавікоў у беларускія ВНУ.
Работа па пераглядзе спецыяльнасцяў у беларускіх ВНУ праводзіцца штогод, адзначыў Сяргей Пішчоў. Улічваецца меркаванне арганізацый — заказчыкаў кадраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства эканомікі, і многія спецыяльнасці выключаюцца са спісу.
«За апошнія два гады прыём на дзённую форму навучання спынены прыкладна на 50 спецыяльнасцей. Пры гэтым рост мэтавага прыёму на медыцынскія і сельскагаспадарчыя спецыяльнасці — трэнд апошніх гадоў», — падкрэсліў ён.
Лідарамі па мэтавым наборы студэнтаў з’яўляюцца медыцынскія, інжынерныя, педагагічныя і аграрныя спецыяльнасці. «Рабяты, якія паступаюць на ўмовы мэтавай падрыхтоўкі, у першую чаргу падпісваюць дагавор і прымаюць яго ўмовы, г.зн. бяруць на сябе адказнасць ужо сёння, будучы абітурыентамі, што праз пяць-сем гадоў яны вернуцца менавіта на тое прадпрыемства, з якім яны гэты дагавор падпісалі. Плюсы мэтавай падрыхтоўкі заключаюцца яшчэ ў тым, што адукацыйны працэс індывідуалізуецца, г.зн. юнакі, якія навучаюцца на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, ужо любую навучальную дысцыпліну вывучаюць у праламленні да таго прадпрыемства або арганізацыі, куды будуць размеркаваны. Студэнт будзе выконваць курсавую або дыпломную работу па тэматыцы, звязанай з работай гэтага прадпрыемства. Практыкі, якія ён будзе праходзіць, таксама будуць пераважна на гэтым прадпрыемстве», — растлумачыў начальнік галоўнага ўпраўлення.Важным момантам у такой рабоце Сяргей Пішчоў назваў тое, што пасля паспяховага асваення адукацыйнай праграмы малады спецыяліст прыходзіць адаптаваным, г.зн. час на «разварушванне» на першым працоўным месцы ў мэтавіка значна скарачаецца.Рост мэтавага набору ў беларускіх ВНУ сведчыць аб тым, што такі напрамак карыстаецца папулярнасцю ў прадпрыемстваў, універсітэтаў і абітурыентаў, дадаў ён.
«Папярэдні аналіз заявак, якія падалі нашы арганізацыі і прадпрыемствы на гэты год, пацвярджаюць той трэнд, які складваецца ў апошнія гады. Колькасць заявак расце», — сказаў на заканчэнне ён.