Top.Mail.Ru
198

На захадзе Кітая выявілі наскальны надпіс узростам звыш 2,2 тыс. гадоў

Кітайскія археолагі знайшлі ў заходняй правінцыі Цінхай наскальны надпіс, зроблены больш за 2,2 тыс. гадоў таму, у часы дынастыі Цынь (221-207 гады да н. э.). Пра гэта паведамляе ТАСС.



Скала з высечанымі на ёй іерогліфамі размешчана на паўночным беразе возера Г’ярынг-Цо ў Голаг-Тыбецкай аўтаномнай акрузе правінцыі Цінхай. Гэта тэрыторыя знаходзіцца на вышыні звыш 4,2 тыс. метраў над узроўнем мора. 

Надпіс даволі добра захаваўся, большая частка тэксту лёгка чытаецца, у тым ліку дата яго нанясення. Як адзначае агенцтва, гэта адзіны вядомы сёння надпіс падобнага роду той эпохі, які захаваўся на сваім першапачатковым месцы. Археалагічная знаходка папаўняе прабел у гістарычных запісах і мае значную гістарычную, мастацкую і навуковую каштоўнасць.

Дынастыя Цынь была заснавана кіраўніком Ін Чжэнам, які першым абвясціў сябе імператарам і ўвайшоў у гісторыю як Цынь Шыхуандзі. Ён аб’яднаў суседнія землі пад сваёй уладай і стварыў першую ў гісторыі Кітая цэнтралізаваную дзяржаву. Ін Чжэн правёў шэраг такіх важных рэформаў, як уніфікацыя пісьменства, стандартызацыя мер і вагаў, стварэнне адзінай грашовай сістэмы і тэрытарыяльна-адміністрацыйны падзел.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю