На ўзбраенне вадалазна-ратавальнай службы пажарнага аварыйна-ратавальнага атрада ўстановы «Мінскае абласное ўпраўленне МНС» паступіла новае абсталяванне — ратавальны буй з дыстанцыйным кіраваннем.
Такі буй выкарыстоўваецца для ратавання людзей з паверхні вады. Ён мае ўстойлівы да пашкоджанняў трывалы пластыкавы ярка-аранжавы корпус, які здольны вытрымаць вагу дарослага чалавека. У корпусе ўстаноўлены два электрычныя вадамётныя рухавікі з ахоўным кажухом, які перашкаджае трапленню ўнутр смецця, а таксама забяспечвае бяспеку людзей пры выратаванні. На корпусе маюцца дзве ручкі для пераноскі і спецыяльныя вяроўкі па краях, з дапамогай якіх чалавек, які церпіць бедства ў вадзе, можа трымацца за ратавальны сродак.
Прынцып дзеяння вельмі просты: ратавальны буй апускаецца на паверхню вады і пры дапамозе пульта кіравання накіроўваецц да пацярпелага. Той хапаецца за спецыяльныя вяроўкі, пасля чаго адбываецца яго транспарціроўка да берага.
Ратавальны буй значна паскорыць ратаванне чалавека з паверхні вады. Яго хуткасць складае пяць метраў у секунду, а рабочая адлегласць — да аднаго кіламетра.
фота МНС