Top.Mail.Ru

На ўзбраенне УС Беларусі ў 2025 годзе паступіла 16 распрацовак Дзяржкамваенпрама

На ўзбраенне Узброеных Сіл Беларусі ў 2025 годзе паступіла 16 распрацовак Дзяржкамваенпрама. Аб гэтым журналістам расказаў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус перад пачаткам пасяджэння калегіі ведамства ў Мінску, перадае БелТА.



«Адзначу, што экспарт нашай прадукцыі ў 2025 годзе ажыццяўляўся ў 65 краін, на 7 больш у параўнанні з папярэднім годам. Таксама ў параўнанні з мінулым годам было вельмі шмат праведзена арганізацыйных мерапрыемстваў у частцы выбудоўвання нарматыўна-прававой базы з новымі для нас краінамі. Мы прадаўжалі работу па замацаванні ў тых рэгіёнах, дзе мы маем ужо ўстойлівую работу з нашымі партнёрамі. І ў цэлым у мінулым годзе атрымалася дасягнуць рэкорднай адзнакі экспарту. Акрамя таго, у 2025 годзе 16 вырабаў айчыннай вытворчасці было прынята на ўзбраенне Узброеных Сіл», — сказаў Дзмітрый Пантус. 

На пасяджэнні калегіі Дзяржкамваенпрама будуць падведзены вынікі работы ведамства і арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, у 2025 годзе і ў цэлым за папярэднюю пяцігодку, а таксама вызначаны задачы на 2026 год.



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю